Каля будынка Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гарадзенскай вобласці на вуліцы Тэльмана, 10 хочуць узвесці прыбудову. Інфармацыю пра гэта апублікаваў Гарадзенскі гарвыканкам.

Што плануюць будаваць

Да будынка КДБ на вуліцы Тэльмана, 10 плануюць дабудаваць трохпавярховую прыбудову плошчай 12,7×6,8 м з падземным паверхам. Яна будзе ў адзінай стылістыцы з паўночна-заходнім крылом будынка 1990 года пабудовы, каля якога яе плануюць узвесці.

На першым паверсе хочуць размясціць памяшканні для правядзення следчых і іншых працэсуальных дзеянняў. На другім і трэцім — адміністрацыйныя памяшканні, па чатыры кабінеты на паверсе. На падземным паверсе плануюць пракласці інжынерныя камунікацыі.

Гродзенскаму КДБ не хапае памяшканняў для следчых дзеянняў: плануюць пашырыць будынак
Место расположение пристройки к зданию КГБ. Источник: grodno.gov.by

Ёсць альтэрнатыўныя варыянты

Другі варыянт пашырэння — узвесці двухпавярховую прыбудову на калонах без першага паверха. На другім і трэцім паверсе будзе па чатыры кабінеты, а ўваход — у тарцы будынка.

Трэці варыянт — увогуле адмовіцца ад пашырэння будынка. Але пакуль прыярытэтным лічыцца першы варыянт. Грамадскія абмеркаванні праекта адбудуцца з 27 лютага па 24 красавіка 2023 года.

Гродзенскаму КДБ не хапае памяшканняў для следчых дзеянняў: плануюць пашырыць будынак
Вот тут планируют возвести пристроку. Скриншот «Яндекс Карты»

Будынак пашыраюць не першы раз

Цэнтральную частку будынка пабудавалі ў 1898 годзе, паўночна-ўсходняе крыло дабудавалі ў 1964 годзе, а паўночна-заходняе — у 1990 годзе. Будынак на вуліцы Тэльмана, 10 уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Hrodna.life