Па ўсёй Беларусі 29 і 30 верасня 2021 года прайшла хваля затрыманняў за каментары ў сацыяльных сетках пра забойствы IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

У хуткім часе Следчы камітэт заявіў, што супраць 136 затрыманых былі ўзбуджаныя крымінальныя справы паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.

На дадзены момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 124 затрыманых па справе, не менш за 114 з якіх ужо асудзілі. Абсалютная большасць з іх была пазбаўлена волі, а дзясяткі чалавек ужо выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны.

«Вясна» нагадвае храналогію пераследу беларусаў па «справе Зельцэра» і распавядае, за што засудзілі больш за сто чалавек, каго з іх унеслі ў «тэрарыстычны спіс» і як фігурантаў судзяць па зусім іншых крымінальных артыкулах.

Вясна