У Гародні ў судзе Кастрычніцкага раёгу будуць судзіць яшчэ аднаго медыка – Артура Хлуса.

Артур Хлус знаходзіцца ў зняволенні з 23 кастрычніка 2022 года. Родам малады чалавек з Пінску, вучыўся ў Слонімскім медыцынскім каледжы, які скончыў з чырвоным дыпломам. Пасля быў размеркаваны на працу ў Гародню.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў Хлуса затрымалі нібыта за рэгістрацыю ў плане “Перамога”, а таксама ўдзел у “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах” (частка 2 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу).

Карны працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Кедаль.

Пачатак судовага працэсу – 27 лютага ў 11.00 у памяшканні Кастрычніцкага раённага суду Гародні.