
29 месяцаў за кратамі знаходзіцца праваабаронца Марфа Рабкова.
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і засудзілі (https://spring96.org/be/news/108938) да 15 гадоў зняволення.
Апеляцыйную скаргу па справе Марфы разгледзяць 28 лютага. Да гэтага часу кожны можа падтрымаць яе рознымі спосабамі.
Падтрымаць Марфу лістамі, бандэролькай ці грашовым пераводам: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыя Аляксандраўна Рабкова