
Адміністрацыі “выпраўленчых” калоні у Беларусі прыдумваюць усё новыя формы катаванняў і прыніжэння чалавечай годнасці для палітычных вязняў.
Каб зменшыць паток інфармацыі з калоній, тых, хто рыхтуецца да выхаду, на месяц і болей кідаюць у штрафны ізалятар. Віны для гэтага не трэба, віну адміністрацыя прыдумае, кажа былы палітвязень Зміцер:
– «Палітычны калі вызваляўся з барака, у людзей ёсць пажаданні – прывітанне родным перадаць, нумар тэлефона запомніць, адрас запомніць – там жа не дадуць вынесці нічога, на чым можна пісаць. Каб ніхто нічога не ведаў, яго садзяць у ШІЗА, і з ШІЗА яго вызваляюць”.
Паводле Змітра, такая перасцярога з палітычнымі адміністрацыі патрэбна не толькі для таго, каб не вынес просьбы тых, хто застаецца. Яна патрэбна для таго, каб не валодаў апошняй інфармацыяй, што адбываецца ў калоніі – яны баяцца абнародавання імён тых самых-самых.
Беларускае Радыё Рацыя