Як паведамляе @humanconstanta, гэта арт. 342 КК РБ («арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях») і арт. 130 КК РБ («распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы»).

Падставай для апошняга абвінавачання стаў нібыта ўдзел Насты ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год. У дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасьці супрацоўнікаў міліцыі, якую следчыя ў справе Насты кваліфікуюць як «распальванне варожасці» да прафесійнай групы супрацоўнікаў міліцыі.

Падтрымаць Насту: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр’еўна Лойка