Палац у Залессі, фота Гарадзенскай праваабароны

Планы на новы турыстычны сезон абмяркоўваліся ў сталічным Доме прэсы. Сярод іншых рэгіёнаў размова ішла і пра Гарадзенскую вобласць. Было заяўлена, што акрамя далейшага развіцця Новага замку ў абласнога цэнтру, адкрыюцца гатэлі ў Вялікай Бераставіцы, Смаргоні і Ашмянах. Працягнецца рэканструкцыя Крэўскага замку, царквы ў Мураванцы, Брыгіцкага кляштару ў Гародні, іншых аб’ектаў.

З агучанага чыноўнікамі выразна зразумела, што яны спадзяюцца пераважна ці нават выключна на расейскіх турыстаў. Пра гэта інфармуе ўладны рэсурс grodnonews.by

Кацярына Нікіціна, кансультантка аддзелу планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Дэпартаменту па турызме Мінспорту і турызму РБ: “Есть большие надежды на увеличение потока туристов, так как было ратифицировано Соглашение между Россией и Беларусью о взаимном признании виз. Ожидаем совместные трансграничные маркетинговые маршруты. Сейчас активно прорабатываются с регионами России партнерские связи, формируются комфортные логистические цепочки благодаря открытию новых железнодорожных и авианаправлений. Также возлагаем надежды, что с отменой различных ковидных ограничений увеличится поток туристов из Китая”.

Таццяна Лідзяева, намесніца начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкаму:

Сейчас активно сотрудничаем с регионами Российской Федерации, работаем над авиарейсами с Псковской областью, Казанью, пробуем наладить в будущем сезоне туристические поезда в Москву и Санкт-Петербург”.