Прысуд па справе «Вясны» будзе сімвалічна абвешчаны на пачатку вясны — 3 сакавіка ў 12:00 у судзе Ленінскага раёна Мінска. 9 лютага пракурор Аляксандр Кароль запрасіў (https://spring96.org/be/news/110709) наступныя тэрміны для вясноўцаў:
старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy) – 12 гадоў калоніі;
намесніка старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz) – 11 гадоў калоніі;
каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-labkovicz) – 9 гадоў калоніі;
праваабаронцы «Вясны» Дзмітрыя Салаўёва – 10 гадоў калоніі завочна.

13 лютага праваабаронцы выступілі з моцнымі (не)апошнімі словамі bit.ly/3HWanzR

(http://bit.ly/3HWanzR)«Я, канешне, не маю ніякіх ілюзій адносна гэтага прысуду і спадзявацца на справядлівае судовае разбіральніцтва ва ўмовах, калі ўся краіна вяртаецца фактычна да нашага “светлага” мінулага — да камуністычнага таталітарызму. Тут, канешне, не ўгадаю, наколькі ў такіх сітуацыях судовая сістэма не з’яўляецца незалежнай, а пасля жніўня 2020 года знаходзіцца проста ў дэградаваным становішчы. Гэтак званыя наглядныя органы законнасці цяпер жывуць па прынцыпу “иногда не до законов. <…>

А тым часам катаванні працягваюцца. Людзі, якія трапляюць у СІЗА, распавядаюць пра тое, што ў нас адбываецца ў ІЧУ на Акрэсціна, як у людзей выбываюць паролі, як іх б’юць электрашокерамі, запіхваюць у двухмесныя камеры па 30 чалавек і людзі вымушаны спаць на падлозе без матрацаў, без цёплых рэчаў — усё гэта працягваецца. І бараніць гэтых людзей няма каму», — сказаў Валянцін Стэфановіч.

Падтрымайце праваабаронцаў лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу