фота “Гарадзенскай праваабароны”

У жыхароў Гарадзеншчыны, якія жывуць у непасрэднай блізкасці ад Аўгустоўскага канала, вырашылі даведацца меркаванне адносна плана развіцця ўчастка «Дамброўка-Чарток» турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», піша партал newgrodno.by.

фота Гарадзенскай праваабароны

Выстаўлены на абмеркаванне ўчастак уключае ў сябе населеныя пункты Тартак, Навасёлкі і Чарток, а таксама ландшафтныя тэрыторыі. Чакаецца, што асноўнымі месцамі прыцягнення стануць ваколіцы шлюзаў Дамброўка і Чарток.

Як пішуць мясцовыя СМІ, Дамброўка ўжо цяпер — цэнтр культурнага і турыстычнага жыцця канала. Там ёсць некалькі зонаў, дзе можна стварыць аб’екты сэрвісу і гандлю. Але раён вёскі Чарток — месца больш перспектыўнае. Але і там плануюць выдзеліць зоны для развіцця сэрвісу, гандлю і турызму.

Прэзентацыя праекту адбудзецца 23 лютага ў фае будынка Гарадзенскага райвыканкаму. Азнаёміцца з дакументам можна на сайце выканкаму, дзе прадстаўленая дадатковая інфармацыя па гэтай тэме.

Аўгустоўскі канал — суднаходны канал, размешчаны на тэрыторыі дзвюх краін — Польшчы і Беларусі. Ён злучае рэкі Віслу і Нёман, знаходзіцца ў асабліва ахоўнай зоне ЮНЕСКА і лічыцца помнікам гідратэхнічнага дойлідства. Даўжыня Аўгустоўскага канала — 101,2 км, 22 з якіх праходзяць па тэрыторыі Беларусі.

фота Гарадзенскай праваабароны