У Гарадзенскім абласным судзе 13 лютага да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу на 50 базавых велічыняў (1850 рублёў) асудзілі палітзняволенага лекара-узіста са Смаргоні Яўгена Бужынскага (https://prisoners.spring96.org/be/person/jauhen-buzhynski).
Цяпер стала вядома, у чым канкрэтна звінавацілі (https://spring96.org/be/news/110765) лекара-узіста. Падрабязнасці справы раней не былі вядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Як паведаміла Генеральная пракуратура, Бужынскі «ў відэахостынгу YouTube размясціў больш за 100 паведамленняў, скіраваных на “узбуджэнне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці і варажнечы”. Забяспечыў іх каментарамі, у якіх заклікаў да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, і мер абмежавальнага характару. Там жа размясціў паведамленні з паклёпніцкай і абразлівай інфармацыяй у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў улады».

Падтрымайце Яўгена Бужынскага: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Яўген Тадэвушавіч Бужынскі
Вясна