Іна Шырокая — гарадзенка, маці пяцёх дзяцей. У жніўні 2020 года АМАП збіў за ўдзел у мірным пратэсце яе 18-гадовага сына, а яе дачка валанцёрыла на Акрэсціна.

У 2022 годзе жанчына правяла ў СІЗА больш за тры месяцы, пасля чаго была засуджана да 3 гадоў «хатняй хіміі» і здолела з’ехаць з Беларусі.

«Я ўцякла з Беларусі з дзецьмі, з адным заплечнікам за спінай і мінімумам рэчаў. Мае старэйшыя дзеці ўсё яшчэ змушаныя хавацца і знаходзіцца не ў бяспецы, а я занесеная ў спіс экстрэмістаў пад нумарам 1712. Мама мая не вытрымала выпрабаванняў і я нават не змагла з ёй развітацца і пахаваць.

Цяпер я знаходжуся ў Польшчы з трыма непаўналетнімі дзецьмі і прашу дапамогі, бо пакуль я не магу працаваць у статусе чакання МА і не атрымліваю дзіцячай дапамогі. Сродкі неабходныя на арэнду жылля».

Падтрымайце Іну і яе сям’ю