21 лютага ў міжнародны Дзень роднай мовы каля рэдакцыі беластоцкай газеты “Ніва” прайшла грамадская акцыя падтрымкі. Яе заяўнікам выступіў прыхільнік беларускага слова і штотыднёвіка “Ніва” Дарыюш Жукоўскі. Сярод прысутных на акцыі былі журналісты і аўтары “Нівы”, а таксама іншыя прадстаўнікі беларускай супольнасці Беластоку.

Араганізатар і ўдзельнікі акцыі мелі на мэце выказаць занепакоенасць паступовым і штогадовым скарачэннем сродкаў на выданне газеты “Ніва”. Выдаваць тыднёвік становіцца ўсё цяжэй, субсідыі не пакрываюць кошты газетнага выдання беларускай меншасці ў Польшчы.

Акрамя заяўніка акцыі на ёй выступілі галоўны рэдактар тыднёвіка “Ніва” Яўген Вапа і рэдактар штомесячніка Czasopis Юрка Хмялеўскі.