фота grodnoplustv.by

У Гародні затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў. Як перадае “Гродна Плюс”, іх “вылічылі” ўчастковыя інспектары міліцыі.

У адным з выпадкаў міліцыю выклікалі жыхары шматпавярховіка, у якіх узнік канфлікт з замежнымі гасцямі.

Як кажа намесніца начальніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Гародні Лілія Краўчук, нелегальных мігрантаў дэпартавалі. Тры чалавекі затрыманыя для высвятлення асобаў. Іх пасадзілі ў ІЧУ.

“Выяўленыя парушэнні міграцыйнага заканадаўства сярод грамадзян Туркменістана, Узбекістана і Таджыкістана. Замежныя грамадзяне прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Штраф накладзены ў суме больш за 1300 беларускіх рублёў”, — заяўляе Краўчук.