Падпалкоўніка запаса пазбавілі звання і асудзілі на пяць гадоў калоніі за каментары ў інтэрнэце.

У Гарадзенскім абласным судзе асудзілі Андрэя Быкава паводле:

  • ч.3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады);
  • ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза гвалтам, знішчэннем альбо шкодай маёмасці ў дачыненні да службовай асобы);
  • ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі).

Суддзя Васіль Скок прызначыў Андрэю Быкаву пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў, а таксама пазбаўленне звання падпалкоўніка запаса.