У міжнародны Дзень роднай мовы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў правёў у Мірскім замку (Карэліцкі раён) мерапрыемства на расейскай мове. Там прайшло лёсаванне календара чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Пры гэтым Мірскі замак анансаваў, што 21 лютага стартуе тыдзень роднай мовы. Але “настоящий полковник” Базанов не звярнуў на гэта ўвагі.

З-за таго, што федэрацыя не прапусціла ў эліту рагачоўскі “Макслайн”, сёлета ў вышэйшай лізе будзе спабараваць толькі 15 камандаў. Таму адной з іх давядзецца адпачываць у кожным туры з-за адсутнасці суперніка. У першым туры не стартуе якраз гарадзенскі “Нёман”.

Шары на жараб’ёшцыя, якія цягнулі трэнеры футбольнай зборнай краіны Георгій Кандрацьеў і Алег Радушка былі “правільных колераў” – чырвонага і зялёнага.

Уладзімір Базанаў — палкоўнік запасу, былы “дэпутат” Палаты прадстаўнікоў. Адданага прыхільніка Аляксандра Лукашэнкі ў 2019 годзе зрабілі кіраўніком Беларускай федэрацыі футболу. Базанава называюць “чалавекам, які мае прамое дачыненне да рэпрэсій у беларускім футболе”. Пры яго кіраванні беларускі футбол няўхільна дэградуе.

Базанаў ёсць фігурантам “чорнага спісу” краін Балтыі. У 2021 годзе Уладзіміра Базанава затрымлівала паліцыя ў Чэхіі. Яго выслалі на радзіму, а шэнгенскую візу анулявалі. Аднак сёлета яго бачылі ў супермаркеце Польшчы.