
У Ваўкавыску сілавікі затрымалі і пераследуюць Аляксандру Каско. Жанчыну, якая вярнулася на радзіму з Польшчы, затрымалі адразу на наступны дзень.
На сёння вядома, што 10 лютага 2023 году Аляксандру Каско судзілі ў Ваўкавыскім раённым судзе паводле адміністрацыйнай справы. Мікалай Талашка засудзіў жанчыну да 10 сутак адміністрацыйнага арышту паводле часткі 2 артыкулу 19.11 КаАП – распаўсюд, выраб, захаванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць.
20 лютага Аляксандра Каско не выйшла на свабоду. Пакуль невядома, ці яе зноў судзілі паводле новага адміністрацыйнага праатколу, ці пачатая крымінальная справа.