фота з працэсу

Прызначана дата разгляду апеляцыйных скаргаў фігурантаў “справы Аўтуховіча”

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды па рэзананснай “справе Аўтуховіча”. На лаве падсудных былі:

Мікалай Аўтуховіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-autukhovicz), святар Сяргей Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/siarhiej-rezanovich), ягоная жонка Любоў Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/lubou-rezanovich), іх сын Павел Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/paviel-rezanovich), пенсіянерка і грамадская актывістка Галіна Дзербыш (https://prisoners.spring96.org/be/person/halina-dzierbysh), баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-hundar), актывістка Вольга Маёрава (https://prisoners.spring96.org/be/person/volga-maiorava), пенсіянерка Ірына Мельхер (https://prisoners.spring96.org/be/person/iryna-mielchier) і яе сын Антон Мельхер (https://prisoners.spring96.org/be/person/anton-melkher), а таксама Ірына Гарачкіна (https://prisoners.spring96.org/be/person/iryna-haraczkina), Віктар Снегур (https://prisoners.spring96.org/be/person/viktar-sniehur) і Павел Сава (https://prisoners.spring96.org/be/person/paviel-sava).

Суддзя Максім Філатаў прызначыў (http://bit.ly/3VqTbZc) ад 2,5 да 25 гадоў калоніі. Антона Мельхера вызвалілі ў зале суда, бо залічылі тэрмін утрымання пад вартай.

Апеляцыйныя скаргі палітвязняў будуць разгледжаны Вярхоўным судом 31 сакавіка. Да гэтага часу вы можаце падтрымаць палітвязняў пасылкамі, нават медыцынскімі пасылкамі. Грашовы перавод можна зрабіць толькі Гундару і Гарачкінай, бо астатніх фігурантаў унеслі ў “спіс тэрарыстаў”.

Крыніца: @pozirkonline

Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1