У Гарадзенскім аблвыканкаме прайшло паседжанне на якім падвялі вынікі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за 2022 год, а таксама вызначылі задачы на 2023 год. Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя органы інфармацыі. Паведамляецца, што “участие в заседании приняли глава Гродненской области Владимир Караник, помощник Президента Республики Беларусь — инспектор по Гродненской области Юрий Караев, заместитель госсекретаря Совета безопасности Александр Неверовский, председатель областного Совета депутатов Елена Пасюта и заместитель председателя Государственного таможенного комитета Андрей Ковальчук”.

Характэрна, што бадай што ўпершыню дзяржаўныя медыі не паведамляюць ніякіх лічбаў гэтага сацыяльна-эканамічнага “развіцця”, абсалютна ніякой статыстыкі стану эканомікі ў рэгіёне і паказнікаў. Альбо гэтыя лічбы сталі дзяржаўнай таямніцай, альбо хваліцца чыноўнікам абсалютна няма чым.