Журналіста затрымалі 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Алесь Любянчук шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

Ягозвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). 27 кастрычніка суддзя Алена Ананіч прызначыла палітвязню тры гады калоніі.У пачатку лютага палітвязня накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Але па прыбыцці, пакуль Алесь быў на каранціне, адміністрацыя калоніі ўжо пазбавіла яго пасылак, перадач і спатканняў тэрмінам на тры месяцы за парушэнне «правілаў унутранага распарадку».