
Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў значна скараціўся — з яго прыбралі 41 пазіцыю
Так, са Спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, што размешчаны на сайце Мінінфарма, знікла ўзгадванне кліпу «Экстрэміст» брэсцкага гурта «Дай дорогу», сацсетак «Народнай Грамады», тэлеграм-каналу былога рэдактара «Нехты» Яна Рудзіка, і шмат іншых, так званых пратэстных чатаў-каналаў.
Усяго спіс скараціўся з 506 да 490 старонак.
@viasna_brest