У Лідзе адрэзку адной з вуліц надалі імя мітрапаліта Філарэта.

Адпаведнае рашэнне прыняў Лідскі раённы выканаўчы камітэт.

Імем архіпастыра названы ўчастак вуліцы Ленінская ад перасячэння з вуліцай Савецкай да вуліцы Качана.

Уладыка Філарэт ў гады свайго архіпастырскага служэння многа разоў бываў у Лідзе. Ім былі асвечаны кафедральны Свята-Міхайлаўскі сабор ў 1998 годзе і храм у гонар Усіх святых у 2006 годзе. Апошні раз мітрапаліт Філарэт быў у Лідзе ў 2011 годзе, калі адбывалася кананізацыя мучаніка Кіпрыяна, прэсвітара Ятранскага.

.