Па ўсёй Беларусі 23 лютага адбываюцца шматлікія мітынгі, акцыі, канцэрты ў гонар яшчэ савецага праздника – Дня защитника Отечества. Фальшыва прапаганда паўсюль заяўляе пра 105-ыя ўгодкі стварэння беларускай арміі, хоць насамрэч войска суверэннай Беларусі было ўтворана толькі 30 гадоў таму – у 1992 годзе. 23 лютага ў горшых савецкіх традыцыях з мілітарысцкай прапагандай шырока адзначалася і на Гарадзеншчыне. Ніжэй яскравыя здымкі з розных раёнаў вобласці.

Святкаванне ў Астраўцы

У Ашмянах, як і шмат дзе яшчэ, не абышлося без выкарыстання дзяцей

У Воранаве усё было падцягнута па-ваеннаму

У Ваўкавыску таксама не пасаромеліся прыцягнуць да ідэалагічнага мілітарнага выхавання дзяцей

Не забракла камуністычнага запалу і ў Карэлічах

У Мастах было сумнавата

Так было ў Наваградку

На Шчучынскім мітынгу

У Свіслачы неслі кветкі да помнікаў Леніну і Сталіну, самы помнікі на фотаздымках даваць пасаромеліся

Увогуле поўнае ўражанне ад святкавання 23 лютага, што яно пераўтварылася яшчэ ў адно савецкае 9 мая.