
За 2022 год суды Беларусі разгледзелі 34 864 крымінальныя справы з вынясеннем прысуду. Апраўдальныя прысуды былі вынесеныя толькі 33 падсудным, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі. Гэта складае 0,09% прысудаў ад агульнай колькасці.
Напомнім, што у Гарадзенскай вобласці адсотак карных выракаў склаў усе 100%!.
Часцей за ўсё суды прызначаюць абмежаванне або пазбаўленне волі (17 953 выпадкі). Вынесеныя таксама два пажыццёвыя прысуды. Смяротныя прысуды летась не абвяшчалі.
Для параўнання ў 2021 годзе ў Беларусі апраўдальныя прысуды атрымаў 51 чалавек (0,14% ад агульнай колькасці прысудаў). У 2020 годзе беларускія суды цалкам апраўдалі 93 чалавекі (каля 0,2%).