
Пра пашырэнне мераў бяспекі на межах з Беларуссю і Расеяй паведаміў у твітары міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
«Мы распачалі прэвентыўнае пашырэнне мераў бяспекі на мяжы з Расеяй і Беларуссю. Гэта частка нашай стратэгіі абароны і стрымлівання», — напісаў Марыюш Блашчак, апублікаваўшы адпаведныя фотаздымкі.
Першыя ўмацаванні Польшча пачала ставіць на мяжы з расейскай Калінінградскай вобласцю.

