
У гародні 24 лютага ўлады ля будынку Консульства Рэспублікі Польшча, што па вуліцы Будзённага, правялі чарговы антыпольскі і антызаходні пікет. Яго ўдзельнікамі сталі тры дзясяткі чалавек – як звычайна члены “Белой Русі”, БРСМ, камуністычнай партыі. Пікет праходзіў пад антыамерыканскімі і антыпольскімі лозунгамі. Знайшлося месца і аднаму плакату на польскай мове.



Хіба адзіным палякам на пікеце быў Казімір Знайдзінскі, некалі вядомы футбольны арбітр, а пазней актывіст праўладнага Саюзу палякаў, які быў створаны ў піку сапраўднаму Саюзу палякаў Беларусі.