
23 лютага ў Гародні затрымалі 36-гадовую маці дваіх непаўнагадовых дзяцей Ірыну Савашынскую. Паведамляецца, што за ёй сачылі і затрымалі каля крамы. Дома ў яе правялі ператрус.
Вядома, што яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, але падрабязнасці невядомыя. Цяпер яе ўтрымліваюць у ІЧУ Гародні.