
Фота: Straz_Graniczna / Twitter
На літоўска-беларускай мяжы станам на 25 лютага ўжо восем дзён запар не фіксуюць спробаў незаконнага трапляння замежнікаў з боку Беларусі. Пра гэта піша Delfi.
На латвійска-беларускай між тым затрымалі за суткі 11 замежнікаў.
Яшчэ больш актыўна мігранты спрабуюць трапіць у Польшчу. 24 лютага польскія памежнікі не пусцілі ў сваю краіну 55 мігрантаў, 25 лютага – яшчэ 42.
На ўчастку Кузніца за дапамогу мігрантам быў затрыманы грамадзянін Туркменістану, а на ўчастку Міхалова – грамадзянін Беларусі, які перавозіў трох грамадзянаў Сірыі.
Тыдзень таму пад Менскам сілавікі затрымалі 94 мігранты з Алжыра, Афганістану, Егіпта, Емену, Іраку, Сірыі, Марока і Пакістану. Усе яны прыехалі ў Беларусь з Расеі наземным транспартам і збіраліся патрапіць у Еўразвяз, а да гэтага жылі ў аграсядзібе ў Міханавічах. Беларускіх візаў у іх не было.
belsat.eu