Як вынікае з дакументу Міністэрства аховы здароўя РБ у краіне па ўсіх абласцях назіраецца вялікі брак медыцынскіх спецыялістаў.

Паводле запыту “доктар-спецыяліст” агульнабеларуская база вакансіяў выдае ажно 4753 вынікі, пры агульнай патрэбе краіны на 40-45 тысяч медыцынскіх спецыялістаў, гэта больш 10% вольных ставак.

Паводле распараджэння ад 17.02.2023 на 1 студзеня 2023 году за подпісам першага намесніка міністра Е.Н. Кротковой, рост вакансій по лекарах-спецыялістах за год склаў ажно 47%, а по сярэдніх медработніках – 50%.

У дакуменце пералічаны ўстановы-лякарні, асабліва звярнуўшыя на сябе ўвагу міністэрства здароўя па ўсіх абласцях краіны, даручана правесці аналіз прычынаў росту доктарскіх вакансій.

А галоўная прычына такога стану – гэта пераслед многіх дактароў, звальненне іх з працы па палітычных прычынах. Многія медыцынскія спецыялісты і работнікі (іх напэўна ўжо тысячы!) за апошнія тры гады ўвогуле пакінулі Беларусь і працуюць зараз у суседніх краінах.

У дакуменце асабліва характэрны апошні абзац, дзе гаворыцца пра пералік установаў аховы здароўя, якія абавязаны ўзгадняць з выканкамамі спыненне працоўных дачыненняў з работнікамі.