фота мае ілюстрацыйны характар

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца штотыднёва. Тысячы чалавек утрымліваюцца ў няволі ў дрэнных умовах. Ад 1 чэрвеня 2022 года ў месцах зняволення перасталі прымаць карантынныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці «дадатковай». Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні COVID-19».

Таму цяпер вельмі важна падтрымліваць вязняў вітамінамі і лекамі праз “медыцынскую бандэроль”. Такую бандэроль трэба падпісаць “з медыкаментамі”. Дасылаць яе можна толькі тым вязням, прысуд якіх не ўступіў у законную сілу. Спіс неабходных і дазволеных лекаў, якія можна перадаць вязням або даслаць поштай:

🔹Любыя вітаміны (таксама “Д3-капс” і Амега-3), можна нават у шыплівых таблетках;
🔹лекі пры хранічных захворваннях, калі яны ёсць;
🔹абязбольныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя, «Ацыклавір мазь»;
🔹заспакаяльныя: «Фенібут», «Наафен», «Афабазол», «Валяр’янка 600мг» і іншыя;
🔹свечкі і крэм «Рэліф»;
🔹працяглы курс «Тэрафлекса» ад болю ў суставах;
🔹гіялуронавыя кроплі для вачэй, каб звільгатняць іх;
🔹таблеткі ад горла, кашлю, спрэй для носа з эўкаліптам, «АЦЦ»;
🔹«Смекта», «Альмагель», «Амез» і іншыя лекі ад болю ў страўніку;
🔹лекі пры кішачных расстройствах;
🔹лейкапластыр;
🔹«Дэкспантэнол»;
🔹інгалятары, калі ў чалавека астма.

Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць.

спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.