Ці магчымыя перамовы з рэжымам Лукашэнкам, каб вызваліць палітвязняў у Беларусі, паразважалі ўдзельнікі віленскай анлайн-дыскусіі „Перамовы з Лукашэнкам” праекта „Дамова”.

Кажа сябра аб’яднання сваякоў палітзняволеных Вольга Івашына:

– Мы не можам выстаўляць ультыматум, у нас няма інструментаў для гэтага, мы не валодаем імі. Трэба гэта проста прызнаць. Таму мы шукаем тых, хто можа такі ўльтыматум ставіць, менавіта дабівацца таго, каб былі выкананыя нейкія ўмовы. Мы не заяўляем, што мы хочам быць бокам перамоў, мы шукаем тых, хто можа стаць бокам у гэтых перамовах.

Рэзка супраць любых перамоў з рэжымам Лукашэнкі выказаўся былы палітвязень, актывіст грамадзянскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Андрэй Шарэнда:

– Наша задача тут, у першую чаргу родных палітвязняў, гэта набліжаць вакно магчымасцяў, рабіць усё, каб дыктатар хутчэй збанкрутаваў, каб не было ніякіх магчымасцяў выкруціцца. Перамовы – гэта зачэпка, каб ён мог зноў нешта выдушыць атрымаць. Гэта кажу не я, гэта кажа мая жонка, мае знаёмыя палітвязні, родныя палітвязняў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Ім зараз вельмі кепска, але яны кажуць, што мы гатовыя пацярпець, каб Лукашэнка сышоў.

Удзельнікі анлайн-дыскусіі „Перамовы з Лукашэнкам” пагадзіліся на тым, адпаведныя перамовы не сустрэлі шырокай падтрымкі сярод сваякоў палітвязняў. Прычына – у адсутнасці ўцямнай альтэрнатывы пакуль, якая дазволіць „націснуць” на рэжым у справе вызвалення палітзняволеных.

Беларускае Радыё Рацыя