фота мае ілюстрацыйны характар

У Гародні ГУБАЗіК працягвае прэсінгаваць і ціснуць на людзей. На гэты раз сілавікі шантажуюць найперш і пагражаюць так званым «найксіцерам» (пераважна маладыя людзі, якія ў горадзе над Нёманам стварылі асобны праект і займаліся гульнямі на машынах і іншымі квестамі). Вядома як мінімум пра 5 выклікаў. Прычына выклікаў – данаты на дапамогу рэпрэсаваным людзям і фотаздымкі ў сацсетках.

Губазікаўцы робяць рассылку людзям, дзе патрабуюць 1) прыйсці з павіннай на «профилактическую беседу», 2) выдаліць усе свае каментары, 3) «пайсці дахаты і спаць спакойна».

Пры тым такія абяцанні і выкананне «рытуалу» не гарантуюць ад пераследу. Паводле папярэдняй інфармацыі, як мінімум на адну дзяўчыну пачата крымінальная справа, у яе забралі ўсю асабістую аргтэхніку і будуць пераследаваць далей за нібыта зроблены данат.