
Суд Кастрычніцкага раёна Гародні 27 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы 24-гадовага медыка Артура Хлуса, звінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль.
Палітзняволены Артур Хлус да свайго затрымання працаваў фельчарам гарадзенскай брыгады хуткай дапамогі і быў студэнтам Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. Яго затрымалі 22 кастрычніка 2022 за нібыта рэгістрацыю ў плане “Перамога” і за ўдзел у пратэстах і да суда змясцілі ў СІЗА гарадзенскай турмы №1.
За ўдзел у масавых беспарадках Артуру Хлусу можа пагражаць ад трох да васьмі год зняволення.