
Здарэнне адбылося ў ноч з суботы на нядзелю на памежным пункце Райгардас/Прывалка, што з Друскенікаў да Гародні, паведамляе літоўскі партал tv3.lt са спасылкай на паліцыю.
Адзначаецца, што 52-гадовы пасажыр рэйсавага аўтобуса Варшава — Беласток — Гародня памёр каля 2 гадзін ночы.
«Стан здароўя мужчыны рэзка пагоршыўся ў час паездкі. На жаль, дапамагчы было ўжо немагчыма», — гаворыцца ў паведамленні.
Пачата дасудовае расследаванне для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці.
«Мы пачулі, як гэты мужчына пачаў хрыпець. Гук быў дзіўны. Вырашылі яго праверыць. Яму было кепска. Мужчыну пачалі рабіць «рэанімацыю» спачатку пасажыры маршруткі, як ім сказалі лекары праз тэлефон. Пазней доўга літоўскія медыкі яшчэ спрабавалі дапамагчы. Не дапамагло», — расказала АўтаГродна сведка здарэння.