Заяву адносна здзейсненага рэжымам Лукашэнкі знішчэння помніка мастацтва ў касцёле ў Солах на Смаргоншчыне, прысвечанага Варшаўскай бітве 1920 года, зрабіў прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна.

Ён напісаў у твітары наступнае: «Мы асуджаем знішчэнне польскай культурнай спадчыны ў Беларусі лукашэнкаўскім рэжымам. Гэтая спадчына з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі Беларусі. Яе знішчэнне — нягоднае і не адпавядае прынцыпам цывілізаванага свету».