1 сакавіка жыхары Гародні значны час не маглі патрапіць у цэнтр гораду. Выявілася, што гэта міліцыя вобласці ладзіла шэсце па вуліцах, адзначаючы нейкую міфічную 106-ю гадавіну з часу заснавання. Раней адзначалі 100-ю гадавіну, потым 105-ю, зараз 106-ю, хутка будуць адзначаць 106-ю з паловай.

Відавочна, што сілавікі ва ўмовах народнага недаверу сілавым структурам імкнуцца дэманстраваць сваю маналітнасць і з’яднанасць. Галоўны пасыл грамадзянам – паглядзіце, у нас усё пад кантролем! Такія дэманстрацыі павінны на думку іх араганізатараў мацаваць шэрагі міліцыянтаў і запалохваць народ.

Не абышлося ў час прафесийнага “свята” канешне і без традыцыйных узнагароджанняў “лучших из лучших”.