Аб´яднанне сваякоў палітвязняў расце. Існуюць спісы сябраў аб´яднання публічныя і непублічныя. Але на гэты час, наколькі вядома, аб´яднанне налічвае ўжо не менш 90 чалавек.

Сябры аб´яднання шукаюць розныя захады для вызвалення сваіх родных, кажа сябра ініцыятыўнай групы, жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына Вольга:

– Гэта даволі складанае пытанне. Еўропа ці Злучаныя Штаты Амерыкі, Аб’яднанне сваякоў, лічаць, што яны маюць пэўныя інструменты, публічныя і непублічныя, непублічных, канешне, больш. І мы іх заклікаем да таго, каб яны выкарыстоўвалі вось гэтыя інструменты, якія яны маюць. Не мы маем, а яны маюць. Найперш палітыкі, можа быць, там нейкія структуры – праваабарончыя ці міжнародна дыпламатычныя, каб яны ўсё ж такі ўключылі ўсе магчымыя механізмы, каб паскорыць вызваленне закладнікаў.

Вольга ўпэўнена, што палітвязні будуць вызваленыя, але не так хутка, як хацелася б. Дзяніса Івашына засудзілі на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у здрадзе дзяржаве. З 17 студзеня Івашын адбывае пакаранне.

Цалком гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя