
Факт знаходжаньня Дзяніса Івашына ў Гародні пацьвердзіўся. Жонка палітвязня Вольга Івашына паведаміла, што маці Дзяніса – Людмілу Івашыну папрасілі прыйсьці ў гарадзенскую вязьніцу, каб забраць з складу рэчы, якія ён вырашыў болей не цягаць з сабой: пераважна гэта кнігі і часопісы, што ня дзівіць, улічваючы ягонае памкненьне здабываць новую й цікавую інфармацыю.
Прычына вяртаньня Івашына ў родны горад з магілёўскай калоніі, а таксама тэрмін ягонага знаходжаньня ў Гародні пакуль невядомыя.

