Палітвязень Мікалай Куляшоў расказаў пра тое, як ён сустрэў у турме Новы год.

Мікалай — былы мытнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». Яго затрымалі 21 верасня ў Гародні пры спробе перасекчы мяжу з Літвой. Яго вінавацяць у тым, што ён дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу. 13 сакавіка яго пачнуць судзіць паводле шэрагу крымінальных артыкулаў.

“Ужо чацвёрты месяц у няволі. Даводзіцца спадзявацца, што хутка ўсё скончыцца.

Дзякуй за віншаванне. Новы год мы сустракалі пад бой гадзінніка і салюту ў цэнтры горада, але за сценамі бастыёна. Змайстравалі са сшытка ялінку, упрыгожылі цацкамі з фальгі. Быў святочны стол, елі, пілі, віншавалі адзін аднаго, узгадвалі сваіх родных”.

Падтрымайце Мікалая Куляшова лістамі і паштоўкамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 Мікалай Анатольевіч Куляшоў