Сёння абвесцяць прысуд палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»

У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 3 сакавіка, у 12 гадзін суддзя Марына Запаснік абвесціць прысуд па крымінальнай справе супраць Алеся Бяляцкага (https://prisoners.spring96.org/ru/person/ales-bjaljackiy), Валянціна Стэфановіча (https://prisoners.spring96.org/ru/person/valjancin-stefanovicz), Уладзіміра Лабковіча (https://prisoners.spring96.org/ru/person/uladzimir-labkovicz) і Дзмітрыя Салаўёва (завочна). 9 лютага пракурор Аляксандр Кароль запрасіў (https://spring96.org/be/news/110709) пакаранне для праваабаронцаў: ад 9 да 12 гадоў калоніі і буйныя штрафы. Вясноўцы не прызналі сваёй віны.

Напярэдадні вынясення прысуду 21 міжнародная праваабарончая арганізацыя выступіла з заявай, у якой патрабавалі вызваліць праваабаронцаў і зняць з іх усе абвінавачванні. За мяжой праходзяць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі.

Вясна