28 лютага ў Карэлічах затрымалі 38-гадовую Вікторыю Качан.

Яе затрымалі нібыта за паклёп у дачыненні да цяперашняй улады. У жанчыны дома правялі вобшук, забралі тэлефоны ў яе і яе дзяцей.

Жанчыну ўтрымліваюць у ізалятары. За адмову запісаць «пакаяльнае відэа» на яе ціснуць і фактычна катуюць: уначы ў камеры не выключаюць святло, будзяць і перашкаджаюць спаць, забіраюць матрас, днём не дазваляюць сядзець на ложку.

Вікторыя гадуе траіх дзяцей, малодшаму сыну чатыры гады.

Вясна