На беларуска-літоўскай мяжы 3 сакавіка затрымалі гарадзенца, які ехаў у Літву. Гэта адбылося пасля праверкі яго мабільнага тэлефону. Затрыманага мужчыну завезлі ў РАУС у раённы цэнтр Воранава. Яго будуць трымаць у зняволенні мінімум да суду 6 сакавіка, калі адбудзецца так званы суд.

Мужчыну будць судзіць паводле адміністрацыйнага артыкулу 19.11 КаАП (“Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць”).

Апошнія дні ў дачыненні да людзей, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу (ня важна з якога боку) творыцца сапраўдны юрыдычны гвалт – у іх прымусова і безпадстаўна забіраюць тэлефоны на праверку.