Гарадзенскі палітолаг-прапагандыст Віктар Ватыль ацаніў указ Лукашэнкі па вяртанні беларускіх грамадзянаў, якія ратуючыся ад незаконнага пераследу ўладаў, былі змушаныя выехаць з Беларусі.

Дзяржаўны прапагандыст, які займае пасаду загадчыка кафедры паліталогіі Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы, пахваліў указ Лукашэнкі пра стварэнне камісіі для работы з ахвотнымі вярнуцца ў Беларусь. “Он очень точно лег в канву опережающего движения каждого и в целом страны”, – сказаў Віктар Ватыль.

Ухваленне ўказу Ватылем можна паслухаць з 18-й хвіліны

Каб ацаніць навуковыя дасягненні філосафа і палітолага Віктара Ватыля, дастаткова пазнаёміцца з яго біяграфіяй ў Вікіпедыі, ужо па адным пераліку “навуковых” працаў, можна шмат зразумець. Цяпер жа ўніверсітэцкі філосаф сваім апярэджвальным рухам чарговы раз вельмі дакладна лёг у канву чарговай дзяржаўнай прапагандысцкай кампаніі.