Дзяржаўныя медыі даюць досыць супярэчлівую і двухсэнсоўную інфармацыю наконт таго, ці застануцца адтэрміноўкі ад службы ў войску для беларускіх хлопцаў, якія зараз навучаюцца за мяжой.

Першы намеснік міністра адукацыі РБ Аляксандр Бахановіч у прэс-цэнтры БелТА нібыта сцвердзіў, што такія адтэрміноўкі пакуль застануцца. Прынамсі для тых, хто ўжо вучыцца за мяжой. Аднак услед паведамляецца, што зараз на разглядзе ў “парламенце” знаходзяцца папраўкі, якія датычаць падставаў для прадастаўлення права на адтэрміноўку ад прызыву на воінскую службу. Калі змены будуць прынятыя, адтэрміноўку ад службы для студэнтаў з Беларусі, якія навучаюцца за мяжой, адменяць.

“У наших соседей, если они (студенты. – Прим. БЕЛТА) едут учиться за границу, тоже нет отсрочек, – отметил первый заместитель министра. – Мы приводим законодательство в соответствие с тем, что есть у наших соседей. У нас должны быть равные права и возможности”.