У красавіку запланавана першае пробнае ўключэнне ў сетку другога энергаблока.
Другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўвядуць у прамысловую эксплуатацыю ў кастрычніку 2023 года. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях Беларускай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У красавіку запланаванае першае пробнае ўключэнне ў сетку другога энергаблока. Пры гэтым магутнасць рэактарнай устаноўкі будзе ўзнята да 40 працэнтаў. "У красавіку - верасні будуць паслядоўна ажыццяўляцца работы па асваенні магутнасці рэактарнай устаноўкі да намінальнай з правядзеннем выпрабаванняў у рамках доследна-прамысловай эксплуатацыі. Гатовасць да здачы АЭС у цэлым у адпаведнасці з праграмамі ўводу ў эксплуатацыю прагназуецца ў кастрычніку 2023 года", - расказаў Віктар Каранкевіч.
Міністр нагадаў, што першы энергаблок быў уведзены ў эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года. У 2022 годзе ён прайшоў першы планава-папераджальны рамонт і цяпер працуе на намінальнай магутнасці.