Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана яшчэ 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу звінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і засудзілі (https://spring96.org/be/news/108938) да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі (https://t.me/viasna96/17498) тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову хутка этапуюць у калонію.

Падтрымаць Марфу Рабкову: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыя Аляксандраўна Рабкова