
Такое рашэнне прыняў КГБ 28 лютага.
Беларуская асацыяцыя журналістаў — гэта найбуйнейшае дэмакратычнае аб’яднанне прадстаўнікоў СМІ Беларусі, член міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў. Арганізацыя навучае журналістаў, абараняе іх правы, праводзіць маніторынг падзей і тэндэнцый у сферы медыя, арганізуе акцыі і кампаніі.
БАЖ дзеіць з восені 1995 года.
У няволі цяпер знаходзіцца 32 супрацоўнікі медыя.
Восенню 2020 года Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала прэстыжную ўзнагароду ўрадаў Канады і Вялікабрытаніі — першую прэмію свабоды СМІ. Пра гэта было абвешчана падчас глабальнай канферэнцыі па свабодзе СМІ 2020.
У 2021 годзе асацыяцыя атрымала Нацыянальную прэмію Украіны за абарону свабоды.
Беларуская асацыяцыя журналістаў уганараваная таксама Сусветнай прэміяй UNESCO / Guillermo Cano World Press Freedom Prize 2022.
Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала прэмію шведскай прэміі «Рэпарцёры без межаў» «Свабода прэсы 2022».