Польшча гатовая цалкам закрыць мяжу з Беларуссю, але чакае «кроку насустрач»

Акрамя гэтага, польскія чыноўнікі збіраюцца ўнесці ў санкцыйны спіс больш за дзвесце беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі супраць польскай меншасці. Пра гэта ў інтэрв’ю на тэлеканале Polsat заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік, піша Reform.by.

Паводле слоў Вонсіка, урад у Варшаве «дзейнічае дастаткова жорстка ў адносінах да Беларусі» і без ваганняў прыменіць іншыя інструменты.

Намеснік міністра заявіў, што памежныя пераходы з Польшчай важныя для беларускай эканомікі, узроўню жыцця і падтрымкі Лукашэнкі.

«Мы не будзем вагацца. У выпадку неабходнасці мы таксама заступімся за польскую меншасць», — запэўніў ён.

«Мы можам пайсці і іншым шляхам, калі Мінск дакажа, што яму не ўсё адно», — дадаў Вонсік.