У Беларусі ва ўсіх школах будзе праведзена абавязковая (!) кантрольная работа па гісторыі Беларусі для вучняў 11-ых класаў.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі, для навучэнцаў 11-ых класаў правядуць такую Рэспубліканскую работу па гісторыі краіны. Пры тым выконваць работу абавязаны ўсе вучні 11-ых класаў усіх установаў адукацыі дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці. Хоць, як вядома, амаль усе прыватныя школы ўжо ў Беларусі зачынены.

Кантрольную будуць пісаць 27 красавіка, на яе адведзена 45 хвілін. Вельмі імаверна, што значная частка пытанняў гэтай кантрольнай працы будзе адведзена найноўшай гісторыі Беларусі і праверцы яе “правільнай” трактоўкі.