
Руслан Абрамчык
Як вядома 18 сакавіка ў Менску ўлады правядуць устаноўчы з’езд па стварэнні фактычна дзяржаўнай партыі “Белая Русь”. Зразумела, што туды ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, строга па разнарадцы.
Пакуль жа створаны так званы Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт. У яго склад ад Гарадзенскай вобласці ўвайшлі наступныя дзяржаўныя чыноўнікі: намеснік старшыні аблвыканкаму, ён жа старшыня абласной арганізацыі РОО «Белая Русь» Віктар Пранюк, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення па каардынацыі ідэалагічнай працы і справах моладзі аблвыканкаму, яна ж старшыня абласной арганізацыі «Белорусский союз женщин» Ірына Сцепаненка, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкаму, ён жа старшыня пярвічнай арганізацыі «Белая Русь» Гарадзенскага аблвыканкаму Руслан Абрамчык.
Абрамчык, які адказвае за адукацыю ў вобласці, праўдападобна заняўся найперш выключна ідэалогіяй. Ён даў інтэрв’ю “Гродзенскай праўдзе”, дзе адзначыў:
“Новая партия консолидирует политическую деятельность крупнейших государственных общественных объединений. В работе каждого из них в предыдущие годы присутствовал политический компонент. В ходе избирательных кампаний каждое общественное объединение занималось выдвижением членов комиссий, наблюдателей, сбором подписей, политической агитацией. Впервые в истории нашей страны в оргкомитет по созданию партии вошло такое большое количество представителей общественных объединений. Это члены Белой Руси, БРСМ, Белорусского союза женщин, Союза ветеранов, Союза офицеров, профсоюзных организаций и многих других общественных объединений”.