
Восьмага сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы. Жанчыны Беларусі, як і мужчыны, у 2020 годзе і па сённяшні дзень актыўна ўключыліся ў барацьбу за свабоду нашай краіны, за што падвяргаюцца рэпрэсіям.
Сёння ў Беларусі налічваецца 155 палітзняволеных жанчын, якія ўтрымліваюцца ў месцах несвабоды. У сувязі з пратэстамі супраць дзеючай улады і вайной ва Украіне з 2020 года 165 жанчын былі асуджаныя да калоніі, 304 — да «хатняй хіміі», 60 — да «хіміі», 4 жанчыны — да арышту, 1 — да прымусовага лячэння. Таму большасць з іх сустрэнуць гэта свята за кратамі ў СІЗА, на працы на «хіміі», а некаторыя нават —на «этапе» ў калонію.
«Вясна» распавядае, за што ў Беларусі рэжым Лукашэнкі пераследуе жанчын і ўтрымлівае іх у няволі.